Умовы карыстання
Абноўлена 24 верасня 2026
Гэтыя ўмовы вызначаюць карыстанне Vyraj. Ствараючы акаўнт, вы іх прымаеце.
Дзейнай з’яўляецца англійская версія. Пры разыходжанні перакладу з ёй перавагу мае англійскі тэкст.
Хто можа карыстацца Vyraj
- Вам павінна быць не менш за 18 гадоў.
- Адзін акаўнт на чалавека. Не рэгіструйцеся за кагосьці іншага.
- Звесткі пра сябе павінны быць праўдзівымі — найперш дата нараджэння і фотаздымкі.
Нецярпімасць да абразлівага змесціва і паводзін
У Vyraj няма цярпімасці да абразлівага змесціва і да тых, хто паводзіць сябе абразліва. Нічога з пералічанага не дапускаецца, а акаўнт, які такое размясціў, выдаляецца:
- Сексуальнае змесціва з удзелам непаўналетніх і любая сексуалізацыя чалавека маладзейшага за 18 гадоў. Пра гэта паведамляецца ўладам, а не проста выдаляецца.
- Пагрозы, цкаванне, пераслед і настойлівыя звароты да таго, хто іх не жадае.
- Распальванне нянавісці паводле нацыянальнасці, этнічнага паходжання, мовы, рэлігіі, полу, сексуальнай арыентацыі, інваліднасці або палітычных поглядаў.
- Парнаграфія і адкрытыя выявы.
- Гвалт, жорсткасць і змесціва, якое іх услаўляе.
- Асабістыя даныя іншага чалавека без яго згоды — адрас, дакументы, тэлефон, месца працы.
- Чужыя фотаздымкі, выдадзеныя за свае, і выдаванне сябе за іншага чалавека наогул.
- Спам, рэклама, махлярства і выманьванне грошай.
На любы профіль, пост і каментар можна паскардзіцца проста ў дадатку, а любога карыстальніка — заблакаваць. Скаргі разбіраюцца, звычайна цягам сутак.
Змесціва, якое парушае гэты раздзел, выдаляецца, а акаўнт за ім прыпыняецца або выдаляецца. У найцяжэйшых выпадках — усё, што датычыць непаўналетніх, і верагодная пагроза чыёйсьці бяспецы — акаўнт выдаляецца адразу і без папярэджання.
Ваша бяспека
Vyraj паказвае людзей, якія знаходзяцца побач. Адлегласць наўмысна паведамляецца шырокімі прамежкамі, а не дакладным лікам, і ваш пункт кладзецца на сетку яшчэ да таго, як трапіць у сховішча.
Паказ вашага месца на карце выключаны, пакуль вы яго не ўключыце. Калі ўключаеце, разумейце, што гэта значыць: ваша становішча бачнае ўсім, хто карыстаецца дадаткам, яно там застаецца, і назіраць за ім раз за разам можа хто заўгодна.
Мы не правяраем асобу. Стаўцеся да кожнага, з кім пазнаёміліся тут, як да незнаёмага чалавека: першую сустрэчу прызначайце ў людным месцы і скажыце камусьці, куды ідзяце.
Тое, што вы публікуеце
Напісанае і зробленае вамі застаецца вашым. Нам вы даяце толькі тое, без чаго служба не працуе: захоўваць ваша змесціва, паказваць яго іншым карыстальнікам Vyraj і рабіць паменшаныя копіі для спісаў і стужкі.
Гэты дазвол спыняецца, калі вы выдаляеце змесціва або акаўнт, — акрамя копій у рэзервовых сховішчах да сканчэння іх тэрміну і таго, што мы абавязаныя захаваць для разбору скаргі або паводле патрабавання закона.
Публікуйце толькі сваё. Не загружайце чужыя фотаздымкі і не загружайце здымак іншага чалавека без яго згоды.
Спыненне
Вы можаце выдаліць акаўнт проста ў дадатку ў любы момант, ні ў кога не пытаючыся. Пасля гэтага ў вас ёсць 30 дзён, каб перадумаць; потым усё сціраецца.
Мы можам прыпыніць або выдаліць акаўнт, які парушае гэтыя ўмовы. Там, дзе гэта бяспечна, мы называем прычыну.
Чаго мы не абяцаем
Vyraj даецца як ёсць. Мы не абяцаем працу без перапынкаў, не абяцаем, што вы з кімсьці пазнаёміцеся, і не абяцаем, што іншыя людзі тыя, за каго сябе выдаюць.
Нішто тут не абмяжоўвае адказнасць, якую нельга абмежаваць паводле прыдатнага да вас закона, уключна з адказнасцю за смерць або шкоду здароўю праз неасцярожнасць.
Змены
Калі ўмовы зменяцца істотна, мы паведамім пра гэта ў дадатку да таго, як змена ўступіць у сілу.
Сувязь
support@vyraj.app па любых пытаннях пра гэтыя ўмовы.