Vyraj

Падтрымка

Пішыце на support@vyraj.app. Адказвае чалавек, звычайна на працягу сутак.

Не прыходзіць ліст пра скід пароля

Праверце папку са спамам. Калі ліста няма і там — магчыма, акаўнт створаны на іншы адрас: мы наўмысна адказваем аднолькава і на існуючы, і на неіснуючы, каб праз форму нельга было правяраць, хто зарэгістраваны.

Не атрымліваецца ўвайсці пасля выдалення акаўнта

На працягу 30 дзён пасля выдалення акаўнт можна вярнуць: увядзіце той самы адрас і пароль, і дадатак прапануе аднавіць. Пасля 30 дзён даныя сціраюцца цалкам, і аднавіць іх нельга нічым.

Нехта паводзіць сябе непрымальна

У меню побач з чалавекам ёсць «Паскардзіцца» і «Схаваць гэтага чалавека». Схаванне дзейнічае ў абодва бакі: вы перастаяце бачыць адзін аднаго, і чалавек не атрымлівае паведамлення пра тое, што яго схавалі.

Скаргі чытае чалавек. Калі выпадак тэрміновы — напішыце на abuse@vyraj.app, так хутчэй.

Хачу забраць або выдаліць свае даныя

Выдаленне акаўнта — у наладах дадатку, без лістоў і просьбаў. За копіяй даных пішыце на privacy@vyraj.app. Што менавіта захоўваецца і колькі — у палітыцы прыватнасці.